Эпічная паэма «Пан Тадэвуш» пісалася ў 1832-1834 гадах у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі. Дзеянне паэмы адбываецца на працягу 5 дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812-м на берагах Нёмана перад нашэсцем Напалеона на Расію. Галоўныя героі паэмы - Тадэвуш і Зося - прадстаўнікі дзвюх узаемнаварожых шляхецкіх фаміліяў. Задума паэмы эвалюцыяніравала з ідыліі ў шырокую эпічную карціну, якая спалучае бытавую, ваенную, любоўную і патрыятычную лініі.